У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшло вучэбна-метадычнае аб’яднанне для настаўнікаў-дэфектолагаў “Сучасныя тэндэнцыі арганізацыі ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, якія навучаюцца па праграмах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, якія атрымліваюць карэкцыйную дапамогу ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі”.
Намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР Таццяна Юргілевіч актуалізавала праблему павышэння кампетэнтнасці педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі ў пытаннях стварэння агульнасці інтарэсаў і эмацыйнай падтрымкі з бацькамі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, культуры міжасобасных зносін педагогаў і законных прадстаўнікоў навучэнцаў.
Настаўнік-дэфектолаг Новаяльнянскага дзіцячага сада Святлана Дораш падзялілася вопытам работы па павышэнні кампетэнтнасці настаўнікаў-дэфектолагаў па ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, формамі работы з улікам канкрэтных умоў, асаблівасцяў кантынгенту ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і іх патрэбаў для аказання дапамогі ў вырашэнні праблемных пытанняў навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Аб асноўных напрамках дзейнасці спецыялістаў па стварэнні атмасферы агульнасці інтарэсаў і эмацыйнай узаемападтрымкі з бацькамі расказала настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава Святлана Духоўнік.
У практычнай частцы ўдзельнікам было прапанавана працаваць у групах для вырашэння праблемных сітуацый.
Настаўнікі-дэфектолагі Наталія Дрозд і Наталля Шэршань акцэнтавалі ўвагу на значнасць узаемадзеяння ў рабоце настаўніка-дэфектолага і законных прадстаўнікоў, якія навучаюцца з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Актыўны ўдзел у правядзенні вучэбна-метадычнага аб’яднання прыняла педагог-псіхолаг дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава Таццяна Маркава, якая азнаёміла педагогаў са стратэгіямі вырашэння канфліктных сітуацый з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, распрацавала памятку “Эфектыўнае ўзаемадзеянне бацька – педагог”.
З удзельнікамі вучэбна-метадычнага аб’яднання педагог-псіхолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР Таццяна Шундрык правяла дзелавую гульню, накіраваную на прафілактыку канфліктаў у адукацыйным асяроддзі, развіццё ўмення працаваць у камандзе, зняцце псіхаэмацыйнага напружання.
Удзельнікам вучэбна-метадычнага аб’яднання была прадстаўлена выстава дапаможнікаў па пераадоленні парушэнняў развіцця ў навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў працэсе ўзаемадзеяння настаўніка-дэфектолага, педагогаў, бацькоў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga