Праект “Беларусы Мы” да Дня народнага адзінства. Ганна Халілава

Грамадства Свежыя навіны

Сваімі меркаваннямі дзеляцца ўдзельнікі гуртка “Юны журналіст” пры рэдакцыі газеты “Перамога”.

Ганна Халілава, навучэнка 5 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

У нашым горадзе ёсць плошча 17 Верасня. Менавіта тут адзначаюцца важныя святы: Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дажынкі і іншыя.

А яшчэ ёсць у  календары святочная дата 17 верасня – Дзень народнага адзінства, што сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны. Менавіта ў гэты дзень 85 гадоў таму адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Сёння ўсе разумеюць, як важна жыць у моцнай, дружнай і мірнай сям’і, быць згуртаванымі і з’яўляцца апорай адзін для аднаго.  Таму дата гэтая важная і значная, бо кожны грамадзянін абавязаны ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім народам, уносіць свой уклад у развіццё і росквіт Радзімы.

Штогод у школах Беларусі праходзіць адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства, сустрэчы з прадстаўнікамі розных структур, якія даюць магчымасць нам больш даведацца аб гэтай падзеі. Так, наведаўшы гісторыка-краязнаўчы музей, я даведалася пра гісторыю назвы плошчы ў родным горадзе, убачыла экспанат – графічны малюнак “Вызваленне Дзятлава, 1939 год”, аўтарам якога з’яўляецца Сямён Герус.

З кожным годам мы набываем новыя веды і разумеем, што наша краіна прайшла праз мноства выпрабаванняў і пераадолела іх дзякуючы адзінству народа, любові да роднай зямлі, бо найважнейшыя рысы характару беларускага народа – гэта міласэрнасць, любоў, спачуванне. У іх і заключаецца наша адзінства і сіла.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: