Таццяна Нікіпорчык: “Мы заканадаўча падрыхтаваныя”

Важнае Грамадства

Старт праекту “Женский политобуч” далі актывісткі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын на чале са старшынёй Ірынай Сцепаненка.

Сустрэча з удзелам прадстаўніц аб’яднання з усіх раёнаў Прынёмання адбылася на базе пярвічнай жаночай арганізацыі абласнога інстытута развіцця адукацыі. Дзятлаўшчыну на ёй прадстаўляла намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Таццяна Нікіпорчык.

– Новы праект скіраваны як на палітычную асвету жаночага актыву Гродзенскай вобласці, так і на тлумачальную работу сярод насельніцтва па актуальных напрамках жыццядзейнасці дзяржавы, а таксама на больш шырокае вывучэнне выбарчага заканадаўства.

Парадавала, што першы занятак “Женского политобуча” сабраў на адной пляцоўцы ўдзельніц прэзідыума абласной арганізацыі, яе кіраўніцтва, старшыняў раённых пярвічак, лідараў моладзевага крыла Беларускага саюза жанчын.

Галоўнае, што я адзначыла для сябе ў час форуму, усе тэмы пра выбары, рэферэндумы ў Беларусі нам падаваліся вельмі даступна і зразумела. Увогуле адчувалася, што мы, беларусы, заканадаўча падрыхтаваныя і дасведчаныя людзі, і нам не варта раўняцца на іншыя дзяржавы. Наша краіна ўпэўнена ідзе сваім адметным шляхам. У нас прыняты абноўленая Канстытуцыя, Выбарчы кодэкс, якія рэгулююць усе моманты гэтага палітычнага працэсу. Аднак нам важна працаваць з нашай моладдзю, быць для яе станоўчым прыкладам, праводзіць тлумачальную работу, каб у дэструктыўных тэлеграм-каналах праз ілжывую інфармацыю маладых людзей не ўцягвалі ў супрацьпраўныя паводзіны. Наша моладзь павінна мець і адстойваць цвёрдую палітычную пазіцыю.

Зразумела, што старт праекта абумоўлены пачаткам у Беларусі перадвыбарнай кампаніі напярэдадні выбараў Прэзідэнта, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Удзельніцы Беларускага саюза жанчын заўсёды былі актыўнымі ў важныя для роднай краіны перыяды. У рамках праекта ў нас запланавана сустрэча са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Для самых юных суайчыннікаў правядзём конкурс малюнкаў “Мы ідзём на выбары”, бо дзецям з ранняга ўзросту варта расказваць пра родную краіну, Прэзідэнта, народ, важныя палітычныя працэсы, у тым ліку выбары. Каб яны ганарыліся сваёй Айчынай, любілі яе, бераглі, імкнуліся зрабіць свой пасільны ўклад у яе жыццё і атрымлівалі ад гэтага пазітыўныя эмоцыі.

Парадавала, што сярод выступоўцаў форуму былі студэнткі, гэта сведчыць пра тое, што і ў моладзевым крыле нашай жаночай арганізацыі ёсць нямала моцных, творчых асоб, якія ўпэўнена глядзяць у будучыню і гатовы яе ствараць.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: