У рамках дэкады “Залаты ўзрост”, прымеркаванай да Дня пажылых людзей, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей і падтрымкі ў крызіснай сітуацыі прайшла творчая сустрэча “Як шмат у восені цяпла”.
З надыходзячым святам людзей мудрага ўзросту павіншавалі загадчыца аддзялення Галіна Касцюк і калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Гучалі самыя дарагія сэрцу песні, шчырыя пажаданні – здароўя, шчасця, бадзёрасці духу і каб восень жыцця была цёплай, яркай і прыгожай.
Наведвальнікі аддзялення разам паспявалі песні, паўдзельнічалі ў творчых заданнях і конкурсах, а напрыканцы майстар-клас па рукадзеллі для іх арганізавала кіраўнік гуртка Лілія Коласава. Яна прапанавала навучыцца майстраваць упрыгажэнне для інтэр’ера, якое можа стаць прыемным падарункам для сяброў. Паколькі восень у многіх асацыіруецца са зборам ураджаю, то і пашылі майстрыхі многімі любімую агароднінную культуру – гарбуз, дарэчы, агароднікі яго цэняць не толькі за яркі колер і ўраджайнасць, але і за карысць для здароўя.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі Галіны КАСЦЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga