Каму дапамогуць добрымі справамі?

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дабрачынную кампанію “Ваша дапамога” на працягу двух месяцаў праводзіць Гродзенская абласная арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа.

Як расказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання Галіна Касцюк, у цэнтры ўвагі будуць пажылыя людзі і інваліды, падапечныя медыка-сацыяльнай службы Беларускага Чырвонага Крыжа “Дапамога”. У нашай вобласці запланавана шмат акцый і мерапрыемстваў па павышэнні якасці жыцця пажылых людзей і людзей з інваліднасцю. Валанцёры мяркуюць аказаць ім усебаковую дапамогу, пабываць у дамах-інтэрнатах, будзе праходзіць і збор грошай на сродкі гігіены і рэчы для медыка-сацыяльнай службы “Дапамога”, прадуктовыя наборы для малазабяспечаных пажылых людзей.

Добраахвотныя памочнікі таксама збіраюцца правесці ўборку прысядзібных участкаў пажылых грамадзян і інвалідаў, падтрымаць іх у зборы ўраджаю, дастаўцы прадуктаў. Безумоўна, не абыдзецца без віншаванняў падапечных з Днём пажылых людзей.

Далучацца да добрых спраў і валанцёры Дзятлаўшчыны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga