Камсамольскі тыдзень ў Беларусі

Грамадства Свежыя навіны

22 кастрычніка ў Беларусі стартаваў камсамольскі тыдзень, прымеркаваны да святкавання 100-годдзя ВЛКСМ. Ён працягнецца да 29 кастрычніка.

Тыдзень стартаваў адкрыццём музейнай экспазіцыі сусветнага фестывальнага руху моладзі і студэнтаў на базе сярэдняй школы №179 Мінска. Адбылася прэзентацыя кнігі нарысаў гісторыі камсамола Беларусі “В ритме летящих лет…». Адкрыццё тэматычнай экспазіцыі “Юнацтва Камсамольскае” ў Нацыянальным мастацкім музеі запланавана на 25 кастрычніка. Там жа пройдзе цырымонія ўрачыстага гашэння і ўводу ў абарачэнне дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Беларусі “100 гадоў ВЛКСМ”. А ўвечары ў Беларускім дзяржаўным Моладзевым тэатры адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне актывістаў Камсамольскага руху і арганізацый-пераемнікаў у сувязі з юбілейнай датай.

У час Камсамольскага тыдня, 26 кастрычніка, на тэрыторыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбудзецца адкрыццё памятнага знака “Студэнцкім будаўнічым атрадам Беларусі” ў гонар 55-годдзя студатрадаўскага руху краіны. 27 кастрычніка ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ВЛКСМ. Удзел у ім прыме і беларуская дэлегацыя. Урачысты сход і святочны канцэрт “Камсамолу-100: эстафета пакаленняў” у Палацы Рэспублікі пройдзе 29 кастрычніка.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *