Работа аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі па рэкламе кнігі і чытання натхняе бібліятэкараў на пошук новых форм уздзеяння на чытача.
Таксама яны працягваюць высока ацэньваць магчымасці традыцыйных форм работы, адной з якіх з’яўляецца бібліятэчная выстава. На сёння гэта не проста афармленне, а праектаванне, арганізацыя, стварэнне выставы. Гэта заўсёды творчасць і магчымасць злучыць у адзінае цэлае бібліятэкара, кнігу і чытача.
Менавіта таму ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі быў распрацаваны выставачны праект “Дарога да чытання”. Работа накіравана на прыцягненне чытачоў, актывізацыю пазнавальнай дзейнасці, фарміраванне іх інфармацыйнай культуры, рэкламу сучаснай літаратуры і розных відаў выданняў.
У гэтым годзе экспанаваліся чатыры выставы праекта: выстава-падарожжа “Кнігі з усяго свету”, выстава-атэлье “Жаночы сілуэт на фоне гісторыі”, бібліякафэ “Смачнае чытанне”, выстава-віктарына “Падарожжа ў свет казак”.
Праца над праектам працягваецца.
Аляксандра ЖАЛЯЗОЎСКАЯ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga