Збяром дзяцей у школу!

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раёне з 1 жніўня да новага 2024-2025 навучальнага года праводзіцца дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”, закліканая аказаць дапамогу шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным сем’ям, а таксама дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, на набыццё школьнага адзення і канцылярскіх тавараў.

Прымаюць удзел у акцыі арганізацыі і прадпрыемствы раёна, грамадскія аб’яднанні, прафсаюзы, прыватныя прадпрыемствы і проста нераўнадушныя людзі.

Падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі аказваецца і праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Па гэты від дапамогі трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56. Для гэтага сярэднедушавы даход сям’і не павінен перавышаць 433 рублі, а сярэднедушавы даход шматдзетнай сям’і – 497 рублёў 95 капеек. Сюды ж можна звярнуцца па аднаразовую сацыяльную дапамогу. Сярэднедушавы даход не павінен перавышаць 649 рублёў 50 капеек.

Тэлефон для даведак 2-15-86.

Наталля АДАМЧЫК,
загадчыца аддзялення першаснага прыёму аналізу інфармавання і прагназавання

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga