Штогод керамісты з розных куткоў Беларусі прыязджаюць у аграгарадок Крэва Смаргонскага раёна на фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”, каб паказаць сваё майстэрства валодання глінай, правесці майстар-класы і ўразіць гасцей свята вынікамі сваёй працы.
Сёлета прыняў удзел у гэтым фестывалі наш зямляк, майстар па кераміцы Анатоль Кардаш з гарпасёлка Наваельня. Дадому Анатоль Аляксандравіч прыехаў не з пустымі рукамі: ён атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы выраб з гліны на месцы”, а таксама шмат уражанняў, станоўчых эмоцый і прыемных знаёмстваў з творчымі людзьмі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga