І гэта бясспрэчна.
Асобы, якія ўжываюць наркотыкі, найчасцей вельмі позна разумеюць, што яны не проста “забаўляюцца” псіхатропамі, а ўжо поўнасцю ад іх залежаць. Часам залежнасць развіваецца праз паўгода, нават год, часцей – праз месяцы, аднак нярэдка чалавек становіцца нарказалежным пасля першага ўжывання наркотыка.
На працягу апошніх гадоў наркадылеры актыўна выкарыстоўваюць у сваёй злачыннай дзейнасці сетку Інтэрнэт, імкнучыся тым самым застацца невядомымі. З гэтай мэтай ствараюцца спецыялізаваныя інтэрнэт-магазіны, а каб перадаць наркотык пакупніку, тавар пакідаюць ва ўмоўленым месцы – робяць “закладкі”. У сувязі з гэтым значныя намаганні органаў унутраных спраў сканцэнтраваны на выяўленні і спыненні дзейнасці такіх віртуальных кропак продажу, з дапамогай якіх наркатычныя сродкі збываюцца як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
Запомніце!
— Наркаманія – смяротна небяспечная хвароба.
— Жыццё наркамана вельмі кароткае.
— Наркаманы часта заражаюцца адзін ад аднаго небяспечнымі і невылечнымі хваробамі: СНІДам, гепатытам.
— Наркотыкі моцна дзейнічаюць на галаўны мозг і робяць чалавека недзеяздольным.
— Наркаман выносіць з сям’і не толькі грошы, але і ўсе каштоўныя рэчы, каб купіць наркотыкі, без якіх не можа жыць.
У Беларусі працуе адзіны інфармацыйны рэсурс POMOGUT.BY, накіраваны на аказанне практычнай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Тут сабрана актуальная інфармацыя пра метады барацьбы з гэтай хваробай, размешчаны кантакты арганізацый і медыцынскіх установаў, якія аказваюць паслугі залежным ад наркотыкаў. Таксама можна знайсці звесткі пра арганізацыі, гатовыя дапамагчы з працаўладкаваннем і рэабілітацыяй.
За незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў у Рэспубліцы Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць.
У гэтым годзе ў нашым раёне не было выяўлена фактаў па збыце або ўжыванні наркотыкаў. На жаль, чацвёра дзятлаўчан былі затрыманы ў іншых рэгіёнах, па прыгаворы суда вінаватымі прызналі траіх.
Аб усіх вядомых фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў просім паведамляць у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама на нумар 102. Ананімнасць гарантуецца.
Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga