Юныя футбалісты Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у юбілейным 20-м турніры па міні-футболе памяці Святога Яна Паўла ІІ.
У спаборніцтвах заявіліся 20 каманд з каталіцкіх парафій розных населеных пунктаў Беларусі. Дзятлаўская каманда пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Ганчара, якая прыбыла ў Слонім разам з настаяцелем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Андрэем Лішко, спаборнічала на турніры ў катэгорыі “А” (вучні 5-7 класаў).
Па выніках чатырох гульняў каманда Дзятлава стала лепшай у сваёй узроставай групе, другое месца ў футбалістаў з Гродна, трэцяе – з Сапоцкіна. Лепшым гульцом турніру ў малодшай катэгорыі быў прызнаны Уладзіслаў Сёмуха з Дзятлава.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga