Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарту! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!
Цяжка ўявіць наша жыццё без чыгункі. Рэйкі, якія пракладзены ва ўсе бакі нашай Радзімы, злучаюць гарады, дапамагаюць сустрэцца людзям.
Важная якасць гэтага віду транспарту — яго даступнасць і сацыяльнасць.
З году ў год растуць аб’ёмы грузавых і пасажырскіх перавозак. Станам чыгункі вызначаецца магутнасць і ўзровень развіцця дзяржавы, бяспека і эканамічныя перспектывы. Ні адна з галінаў эканомікі, прамысловасці не можа развівацца і выконваць свае задачы, не карыстаючыся паслугамі чыгуначнага транспарту.
Эфектыўнасць работы чыгункі забяспечваецца ў першую чаргу высокакваліфікаванай работай усіх работнікаў стальных магістраляў. Упэўнены, што добрыя працоўныя традыцыі, закладзеныя ветэранамі галіны, а таксама ваш высокі прафесіяналізм, самаадданая праца і адказныя адносіны да справы адкрыюць новыя магчымасці і паслужаць трывалай асновай для развіцця роднай Беларусі.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga