Жанна Верамейчык – вопытны і адказны спецыяліст.
З нагоды прафесійнага свята Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама адзначана галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Жанна Верамейчык.
З пажаданнямі далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасці заслужаную ўзнагароду ёй уручыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.
У падатковых органах Жанна Арсеньеўна працуе больш за тры дзесяцігоддзі: з 1990 года, калі пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума вярнулася на малую радзіму. За гэты час яна прайшла шлях ад проста да галоўнага падатковага інспектара, у 2010 годзе завочна скончыла ГрДУ імя Я. Купалы па спецыяльнасці “эканаміст” са спецыялізацыяй “бухулік, аналіз, аўдыт”.
“Фронт задач” галоўнага падатковага інспектара Жанны Верамейчык складаюць улік, аналіз і спагнанне падаткаў арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў, а гэта і прыём дэкларацый, і ўласна спагнанне, і адміністрацыйныя працэдуры, і вядзенне справаздачнасці. Абавязкаў шмат, работа напружаная і адказная, аднак Жанна Арсеньеўна любіць яе за зладжаны калектыў і добрае кіраўніцтва. Яна ведае, што калегі заўсёды гатовы прыйсці адзін аднаму на дапамогу, разам пераадолець усе цяжкасці.
У калектыве яе характарызуюць як вопытнага, адказнага, цярплівага і ўважлівага да падаткаплацельшчыкаў спецыяліста.
Адказны падыход Жанны Верамейчык да справы, шматгадовая добрасумленная праца, яе асабісты ўклад у забеспячэнне кантролю за ўплату падаткаў у бюджэт не засталіся па-за ўвагай раённага кіраўніцтва.
Сваім калегам Жанна Арсеньеўна таксама жадае плёну і поспехаў у рабоце, шчасця, усяго самага добрага і цёплага, абавязковага ўвасаблення мараў і жаданняў.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#налоговая #падатковыя #награждение