Вадзіцель-тысячнік ёсць у КСУП “Жукоўшчына”

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Анатоль Пятровіч Басай працуе вадзіцелем у КСУП “Жукоўшчына” больш за 30 гадоў.

Літаральна кожнае лета яму даручаюць адвозіць збожжа ад камбайнаў. Вось і сёлета вопытны вадзіцель працуе на жніве. Працуе старанна і вынікова: на сваім МАЗе перавёз 1040 тон зерня.

Тысячны рубеж Анатоль Басай пакінуў за плячыма 31 ліпеня. І ў гэты дзень вадзіцель прымаў віншаванні з працоўным дасягненнем ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака і лідара прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Вольгі Аўхім. Яны ўручылі вадзіцелю-тысячніку дыплом, грашовую прэмію, кветкі.

– На жніве ў нашай гаспадарцы працуюць пяць камбайнавых экіпажаў, чатыры аўтамашыны задзейнічаны на адвозцы збожжа, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Жукоўшчына” Вольга Аўхім.­– Вынікі кожнага працоўнага дня адлюстроўваем на экране працоўнага спаборніцтва. Хутка ў нас будзе яшчэ адзін вадзіцель-тысячнік. Няшмат да 1000 перавезеных тон засталося ў Андрэя Гутара.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup