Пытанне: на прысядзібным участку збіраем шмат ягад, любім рабіць з іх дамашнія алкагольныя напоі. Ці законна гэта?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Жыбарт:
– У першую чаргу неабходна памятаць, што ў Беларусі забаронены выраб, у тым ліку для ўласных патрэбаў, і продаж самагону, апаратаў для яго вырабу і брагі. Нельга распаўсюджваць таксама і іншыя напоі моцнасцю больш за 7 градусаў. Што тычыцца настоек і налівак, то іх не забараняецца рабіць, але сыравіну (травы, ягады, садавіну) дазволена заліваць толькі набытым у магазіне алкаголем, самагон у дадзеным выпадку забаронены.
Нагадваем, што за незаконны выраб самагону і брагі прадугледжаныштраф да30 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадукцыі.Рэалізацыясамагонуабо брагі ў аб’ёме больш за пяць літраў караецца штрафам да 100 базавых велічыняў.Калі вы валодаецеінфармацыяйаб грамадзянах, якія займаюццанезаконнымпродажамалкагольнайпрадукцыі, паведаміцепа тэлефоне102.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga