Якім будзе гандаль у Наваельні?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці зменяцца пасля рамонту цэнтральнай плошчы ў гарпасёлку Наваельня месцы для выязнога і сезоннага гандлю?

Адказвае намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:

– У гарпасёлку Наваельня фізічныя асобы змогуць ажыццяўляць гандаль у адпаведнасці з папярэдняй заяўкай на пляцоўцы, размешчанай каля жылога дома па вуліцы Леніна, 24.Нестацыянарныя аб’екты гандлю – аўтамагазін, латок, палатка – павінны размяшчацца на пляцоўцы каля памяшкання грамадскага харчавання (сталовай) па вуліцы Леніна.

Таксама нагадваем аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства ў сферы гандлю:

— рэалізацыя тавараў фізічнайасобай, якая не ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, транспарце, а таксама ў іншым грамадскім месцы па-за рынкам або іншым устаноўленым месцам караецца штрафам да 3 базавых велічыняў;

— за рэалізацыю фізічнай асобай тавараў, не дазволеных да рэалізацыі на рынках, кірмашах (іншых устаноўленых месцах) –штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў;

— за загрувашчванне вуліц, плошчаў, двароў і іншых зямель агульнага карыстання – штраф да 5 базавых велічыняў.

Былі ўнесены змяненні ў рашэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 снежня 2015 года № 537 “Аб некаторых пытаннях рознічнага гандлю і грамадскага харчавання”. З пералікам месцаў размяшчэння нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна можна азнаёміцца на сайце Дзятлаўскага райвыканкама ў раздзеле “Эканоміка/гандаль”, а таксама асабіста звярнуцца ў аддзел эканомікі райвыканкама або па тэлефонах: 8-01563-2-25-19, 8-01563-6-10-45.

Наталля АВЯРЧУК