Канцэртнай праграмай пад такой назвай свята вёскі сустрэла Міроўшчына.
Вясёлыя песні і добры настрой жыхарам дарылі калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, народны хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, вакальная група “Натхненне”, іншыя артысты Дзятлаўшчыны.
Шчырыя словы віншаванняў у адрас жыхароў і населенага пункта прагучалі ад старшыні Вензавецкага сельвыканкама Алега Шымко.
У час урачыстай праграмы вяскоўцы ўшанавалі сваіх землякоў, якія праславіліся працай і добрамі справамі, віншаванні прагучалі і ў адрас удзельнікаў аматарскага аб’яднання рыбакоў “Стронг” пад кіраўніцтвам Пятра Бакшука, ім падзякавалі за актыўны ўдзел у творчых конкурсах і грамадскіх справах.
Танцавальныя і музычныя нумары нікога не пакінулі раўнадушным.
– Для кожнага, хто вырас, працаваў, жыў на гэтай зямлі і душой прыкіпеў да роднага куточка, свята вёскі – надзвычай важная падзея, – адзначыла культарганізатар Святлана Венская. – Людзі чакаюць такіх сустрэч, а мы спяшаемся іх падарыць вяскоўцам. Падобныя канцэрты – цудоўная нагода правесці час разам, узгадаць самыя светлыя моманты мінулага, яны аб’ядноўваюць, даюць пазітыўны зарад.
Такое ж свята адбылося і для жыхароў вёскі Апаліна-Басіна.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga