Пытанне: набліжаецца выпускны вечар. Як можна, а як нельга яго святкаваць?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– Ёсць цэлы пералік парушэнняў, за якія можна атрымаць штраф у час выпускнога:
* нельга распівацьалкаголь, дарослымтаксама забараняеццакупляцьрознагародуалкагольныянапоіі піва непаўналетнім і ўцягваць іх ва ўжыванне такіх рэчываў (штраф – ад5 да 30 базавых велічыняў);
* прыходзіцьна выпускны,ужо выпіўшыспіртнога, або ўжывацьяго ўпотай у падваротнях школы (штраф – да8базавых);
* забараняецца бацькам распіваць спіртныя напоі: гэта можна расцэньваць, як невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей (штраф – да 10 базавых);
* бацькі або тыя, хто іх замяняе, не павінны пакідаць сваіх дзяцей да 16 гадоў адных на выпускным. Суправаджаць іх неабходна з 23 гадзін вечара да 6 раніцы. Інакш можна атрымаць штраф да 2 базавых велічыняў;
* абражацьіншыхлюдзейі несанкцыянаванавыкарыстоўвацьпіратэхніку. Гэта можа быць расцэнена як дробнаехуліганства (штраф – ад 2 да 30 базавых велічыняў, грамадскія работы ці нават адміністрацыйны арышт);
* курыць у навучальнай установе і на прылеглай да яе тэрыторыі. Забарона тычыцца як падлеткаў, так і дарослых. За парушэнне прадугледжаны штраф да 4 базавых велічыняў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga