Што цікавіла Германа Бейелера на Дзятлаўшчыне?

Галоўнае Улада

У нядзелю, 2 чэрвеня, Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Пратцэльні Швейцарскай Канфедэрацыі Герман Аляксандэр Бейелер.

Паспяховы бізнесмен, калекцыянер і мецэнат з польскімі каранямі разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Ордам, старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Садоўскім і іншымі ўдзельнікамі дэлегацыі наведаў філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” і Дзятлаўскі лясгас.

На Дзятлаўшчыне з Германам Бейелерам былі абмеркаваны пытанні па прыцягненні інвестыцый для развіцця курортнай зоны “Наваельня” і паляўнічага турызму.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga