Працэсія Божага Цела прайшла па вуліцах Дзятлава

Важнае Грамадства

У нядзелю, 9 чэрвеня, у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прайшло набажэнства, прысвечанае Святу Божага Цела.

Каталіцкія вернікі сустрэлі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Эўхарыстычнай працэсіяй са спевамi, малiтвамі i чытаннем Евангелля – прайшлі па вуліцах горада да алтароў, якія былі падрыхтаваны вернікамі Дзятлава і сельскіх парафій.

Чатыры прыпынкі сімвалізуюць чатыры бакі свету. З аднаго боку мы публічна аддаём пашану Езусу, укрытаму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, з іншага – запрашаем яго таксама ў свой дом, у сваё жыццё. Мы просім аб тым, каб блаславіў нас, каб асвячаў наша жыццё.

На заканчэнне працэсіі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко падзякаваў прысутным за ўдзел і супольную малітву. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён выказаў усім, хто ўзяў на сябе справу арганізацыі ўрачыстасці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga