“Пазітыў” накіраваўся ў вясёлае плаванне

Грамадства Свежыя навіны

На базе Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з 3 па 21 чэрвеня функцыянуе дзіцячы аздараўленчы летнік дзённага знаходжання “Пазітыў”.

Кожны дзень змены асаблівых дзяцей напоўнены цікавымі падзеямі, гульнямі, сустрэчамі. Чарговая з іх адбылася ў рамках работы брэндзінгавага агенцтва “Зробім”, якое працуе на базе раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам загадчыцы аддзялення дадатковай адукацыі Ірыны Мішчанка.

У карэкцыйны цэнтр Ірына Анатольеўна прыйшла ў вобразе вясёлай Піратшы-Атаманшы і паклікала хлопчыкаў і дзяўчынак у цікавае плаванне з прыгодамі.

Паколькі на дварэ пачаўся дождж, то юныя вандроўнікі для сваёй гульні перайшлі ў альтанку, якая і стала палубай іх карабля. У час плавання дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі гульнявыя заданні, распазнавалі жывёлін па іх апісанні.

Прыгоды з Піратшай-Атаманшай пакінулі ў іх найлепшыя ўражанні і добры настрой.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі ад Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga