Парушэнні закона тут не пройдуць

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З красавіка 2024 года на тэрыторыі раёна праводзіцца Комплекс дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама правялі чатыры прафілактычныя адпрацоўкі сельскіх населеных пунктаў, наведалі асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама непрацуючых грамадзян.

У межах прафілактычных рэйдавых мерапрыемстваў ахоўнікі правапарадку праверылі ўмовы захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у сельскагаспадарчых арганізацыях, па выніках якіх супрацоўнікамі міліцыі было вынесена шэсць прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць злачыннасці.

У ходзе праверкі стану працоўнай дысцыпліны на аб’ектах аграпрамысловага комплексу шэсць работнікаў былі выяўлены ў нецвярозым стане, складзена тры пратаколы за здзяйсненне дробных крадзяжоў работнікамі АПК. Па кожным факце былі накіраваны паведамленні кіраўнікам арганізацый і ў саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Пад патранатам АУС райвыканкама пры ўдзеле ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Дзятлаўскага раёна праводзіліся мерапрыемствы па садзейнічанні ў працаўладкаванні і саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, дзе разглядаліся паводзіны асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках і працаздольных непрацуючых грамадзян. Работа ў дадзеным напрамку будзе прадоўжана.

Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga