Нам даверана памяць. Вымпел перадалі Вензавецкай сярэдняй школе

Галоўнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

3 чэрвеня знамённая брыгада Казлоўшчынскай сярэдняй школы ўрачыста перадала вымпел  “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” калектыву Вензавецкай сярэдняй школы.

Ва ўрачыстай лінейцы, якая прайшла ў двары навучальнай установы, прынялі ўдзел навучэнцы школы, педагогі, старшыні Казлоўшчынскага і Вензавецкага сельвыканкамаў Ала Гародка і Алег Шымко.

Вензавецкія школьнікі падзякавалі гасцям за магчымасць прымаць у сябе высокую ўзнагароду, якой быў удастоены горад Дзятлава ў 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– Для нас вялікі гонар прыняць вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ў нашай навучальнай установе. Мы помнім і шануем гісторыю гераічнага подзвігу нашых продкаў і захоўваем яе для будучых пакаленняў, – расказала намеснік дырэктара Вензавецкай сярэдняй школы Наталля Блоцкая. – Нядаўна мы рэалізавалі праект “Гісторыя вайны ў гісторыі сям’і”, па выніках якога зрабілі дыяраму. Памяць аб Вялікай Перамозе павінна пачынацца з выхавання ў сям’і, установе адукацыі, мусім зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб жорсткае, крывавае ваеннае ліхалецце, перажытае нашымі продкамі больш за 80 гадоў таму, ніколі не паўтарылася на беларускай зямлі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: