Махляры не дрэмлюць

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Тэма тэлефонных махлярстваў і злачынстваў у ІТ-сферы ўжо “набіла аскоміну”, аднак жыхары Дзятлаўшчыны па-ранейшаму становяцца ахвярамі такіх зламыснікаў.

Самая частая схема падману, калі чалавеку тэлефануюць і прадстаўляюцца  супрацоўнікам праваахоўных органаў. У час размовы ў месенджарах “Viber”, “Telegram” і іншых з просьбай “аказаць дапамогу следству” махляр схіляе грамадзян да пераводу грашовых сродкаў на розныя рахункі, у выніку чаго даверлівыя людзі застаюцца без значных сумаў, часам нават бяруць для гэтага крэдыты.

Кожны карыстальнік банкаўскіх картак павінен ведаць і захоўваць элементарныя правілы:

– не адказваць на званкі з-за мяжы;

– не перадаваць трэцім асобам інфармацыю, якая тычыцца карт-рахунка і інтэрнэт-банкінга;

– калі ў адносінах да вас была выкарыстана падобная спроба махлярства, неадкладна тэлефануйце ў міліцыю.

Аляксей КЛОК,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga