Летнія падарункі ад “Перамогі”

Важнае Грамадства

20 чэрвеня супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі, выслухаць іх меркаванні, прапановы, пажаданні наконт зместу нашага перыядычнага выдання.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце – акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Хто яшчэ не паспеў падпісацца на нашу газету ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga