Лета-2024

Грамадства Свежыя навіны

Аб бяспецы цікава

У аздараўленчым летніку “Весяльчак” Круцілавіцкай сярэдняй школы адбылася пазнавальная сустрэча выхаванцаў  з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалаем Філіповічам. Ён нагадаў дзецям, як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі, даў парады, як пазбегнуць канфліктаў. Цікавай і запамінальнай  стала віктарына “Правілы бяспечных паводзінаў”.

У падарожжа з “Эрудытам”

У гімназіі № 1 горада Дзятлава пачаў сваю работу  аздараўленчы летнік з дзённым знаходжаннем “Эрудыт +”.

На працягу змены дзецям прапанавана стаць удзельнікамі Турфэста 17: гісторыя і сучаснасць у рамках праекта “30 дзён да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”. Гэта займальнае і пазнавальнае падарожжа дапаможа гімназістам пабываць ва ўсіх гарадах Гродзеншчыны, даведацца пра іх гісторыю. Штодня яны будуць запаўняць карту вобласці адным элементам-пазлам, на якім размешчаны ўмоўныя абазначэнні гістарычных, культурных каштоўнасцяў. Ствараючы QR-коды,  выхаванцы  змогуць пазнаёміцца з інфармацыяй, неабходнай для падарожжа, і падзяліцца ёю з сябрамі.

 

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga