Лета-2024

Грамадства Свежыя навіны

Экскурсія ў свет жывёл

Выхаванцы аздараўленчага летніка “Летняя акварэлька” Вензавецкай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў парку жывёл “Дыпрыз” горада Баранавічы. Велізарная маляўнічая тэрыторыя з разнастайнасцю жывёл і птушак, цікавыя зоны адпачынку, тэматычныя фотазоны падарылі юным наведвальнікам шмат станоўчых эмоцый. Дзеці змаглі не толькі паглядзець, але і пакарміць, пагладзіць жывёл, а таксама атрымалі шмат інфармацыі пра насельнікаў парку.

У гасцях у Нептуна

У летніку “Весяльчак” Круцілавіцкай сярэдняй школы прайшоў дзень Нептуна, падрыхтаваны сумесна з супрацоўнікамі Данілавіцкага дома культуры.

Дзеці выконвалі забаўляльныя заданні, спявалі песні, расшыфроўвалі рэбусы, малявалі, абліваліся вадой. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы.

Пра бяспеку не забывай!

У рамках Дня бяспекі выхаванцы гэтага ж летніка сустрэліся на беразе возера, на абсталяваным дзятлаўскім пляжы, з супрацоўнікамі раённай арганізацыі АСВОД. Яны паглыбілі свае веды аб правілах бяспечных паводзін паблізу вадаёмаў, купання, даведаліся, як аказаць першую дапамогу тапельцу, як карыстацца выратавальнай камізэлькай і  кругам. Не абышлося ў гэты дзень і безкатання на лодцы і магчымасці пакупацца.

Лазертаг – гэта выдатна!

Выхаванцы летніка “ Эрудыт+” гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі лазертаг-клуб “Ратнік” у горадзе Лідзе.Дзеці, падзяліўшыся на каманды, “вялі бой”адзін супраць аднаго. Ненадакучлівае сумяшчэнне спорту, стасункаў і гульні дазволіла зарадзіць станоўчай энергіяй усіх яе ўдзельнікаў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga