Іх імёнамі названы вуліцы. Пётр Снітко

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Ён нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Дамашэвічы Пячэткінскага раёна Арлоўскай вобласці. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Крыме.

У пасёлак Наваельня Пётр Снітко прыехаў у 1939 годзе. Працаваў памочнікам машыніста ў дэпо вузкакалейнай чыгункі, якая злучала Наваельню з Любчай, што ў Навагрудскім раёне.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна,17-гадовага Пятра прызвалі ў войска, трапіў служыць у 191-ы кавалерыйскі полк.

У жніўні 1941 года ў адным з баёў Пятра Снітко кантузіла. Ёнтрапляе ў палон да немцаў, затым– у лагер для ваеннапалонных, пазней быў вывезены ў Германію. Калі здароўе юнака стала крыху папраўляцца, вырашае ўцячы. Ён забівае нямецкага афіцэра, апранае яго форму і з яго дакументамі ў 1942 годзе дабіраецца да Наваельні. Ад мясцовага насельніцтва даведаўся, што ў ваколіцах пасёлка дзейнічае партызанскі атрад “Кастрычніцкі”, у хуткім часе стаў яго членам. Разам з партызанамі вёў актыўную барацьбу супраць немцаў.

Аднойчы Пётр Снітко тайна прайшоў на станцыю “Наваельня”, залез на паравоз і загадаў машыністу моцна разагнаць яго. Сам юнак, машыніст і яго памочнік паспелі саскочыць, а паравоз урэзаўся ў нямецкі склад. Пётр часта ўдзельнічаў у дыверсіях, якія партызаны праводзілі на чыгунцы: пераводзіў стрэлкі на пуцях, у выніку чаго адбывалася сутыкненне саставаў, пашкоджваў рэйкі, з-за гэтага ўзнікалі на некалькі дзён заторы.Па ініцыятыве Пятра Снітко і з яго непасрэдным удзелам быў спалены магістрат па вуліцы Кастрычніцкай у Наваельні, які знаходзіўся на месцы Дома быту. Ён удзельнічаў амаль у кожным баі, часта хадзіў у разведку, праявіў сябе як смелы партызан.

Загінуў Пётр Снітко ў час выканання задання па раззбраенні лясной аховы акупантаў. Пахаваны ў гарадскім пасёлку Наваельня ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў па вуліцы Першамайскай.

Яго іменем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Наваельня.

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

#УЛИЦЫ_ГЕРОЕВ_ГРОДНЕНЩИНЫ



Теги: