Гасцявая сустрэча ў Смаргоні

Свежыя навіны Спорт і турызм

9 чэрвеня футбалісты ФСК “Дзятлава” правялі выязны матч з лідарам групы – ФК “Смаргонь-2”, які завяршыўся не на карысць дзятлаўчан.

Матч 7-га тура занальнага этапа чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе прайшоў у Смаргоні.

Пасля першага тайма наша каманда вяла з лікам 2 : 1, галы на рахунку Уладзіміра Бадзея і Яўгена Верстака. У другім тайме гаспадары поля атрымалі перавагу, у выніку ФСК “Дзятлава” саступіла з лікам 2 : 5.

– Як у першым, так і ў другім тайме ў нас было шмат галявых момантаў, якія не атрымалася завяршыць, – адзначыў трэнер каманды Уладзімір Ганчар. – І наадварот, сапернікі рэалізавалі ўсе ўдачныя моманты.

Нягледзячы на адзінкавую няўдачу, нашы футбалісты не апускаюць рукі і маюць намер даць смаргонцам рэванш на сваім полі і пазмагацца за выхад з групы.

Наступны тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе ФСК “Дзятлава” прапускае, у 9-м туры дзятлаўчане згуляюць на сваім полі з камандай “Факел-Навагрудак”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga