Адпачынак без шкоды прыродзе

Грамадства Свежыя навіны

У Беларусі навядзенню парадку на зямлі, падрыхтоўцы зон і месцаў адпачынку, стварэнню ўмоў для экалагічнага турызму, аматарскага рыбалоўства, а таксама захаванню каштоўных экасістэм, навядзенню і падтрыманню парадку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, водных аб’ектах, у лясахнадаецца асаблівая ўвага. 

Міністэрствапрыроды і яго тэрытарыяльныя органы рэгулярна праводзяць рэйды па кантролі за падтрыманнем у належным стане і добраўпарадкаваннем зон і месцаў адпачынку на водных аб’ектах, уласнікам выдаюцца прадпісанні і рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў.

Адпачываючы на ​​прыродзе, прытрымлівайцеся гэтых нескладаных правілаў:

— калі знаходзіцеся на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік), выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання;

— адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах;

— паркуйце машыну ў прызначаным для гэтага месцы ці не бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі ўсіх вадаёмаў і рэк; мыць машыны ў межах водаахоўных зон нельга;

— не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах(лепш выкарыстоўвайце мангал ці жароўню);

— не знішчайце расліннасць – прывозьце дровы і вугаль з сабой;

— не наносьце шкоду жывёлам і раслінам;

— прыбірайце за сабой смецце(у выпадку парушэння – штраф да 30 базавых велічыняў).

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga