Работа інтэрактыўных пляцовак восьмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі.
Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка.
У самым смачным конкурсе на пляцоўцы “Гастранамічная” ўсе прызы дасталіся дзятлаўчанам. Першае месца прысуджана сям’і Мухаў, другое – сям’і Ахламёнак, трэцяе – сям’і Ванчук. Заахвочвальны прыз – у сям’і Хілімончык.
Найбольш артыстычных вызначалі на пляцоўцы “Арт-актыў”. Лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Купрэевых з Ашмянскага раёна, на другім месцы – сям’я Дварчанін з Дзятлава, на трэцім – сям’я Мілюн з Воранава. Заахвочвальны прыз дастаўся сям’і Стасяловіч з Гродна.
На пляцоўцы “Рэтра-сям’я” не было роўных сям’і Здончык з Іўеўскага раёна, якая адзначана дапломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Ламака з Дзятлаўскага раёна, трэцімі сталі таксама дзятлаўчане – сям’я Добыш. А сям’я Сержан атрымала заахвочвальны прыз.
У спартыўных спаборніцтвах самымі лепшымі сталі госці з Мастоўскага раёна – сям’я Чарніцкіх.
На “Турыстычнай пляцоўцы” ў пераможцах ізноў шмат дзятлаўчан. “Золата” дасталося сям’і Палухіных, “серабро” забрала сям’я Лагуцік, “бронзу” – сям’я Бакей. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і Дубаневіч і Лішык.
Усе сем’і, якія прымалі ўдзел у інтэрактыўных пляцоўках, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт, новыя ўражанні і знаёмствы.
Святлана ГРЫШЫНА
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga