Мяняйце пашпарты загадзя

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Група па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама раіць грамадзянам загадзя клапаціцца аб афармленні або абмене пашпарта.

Пашпарт павінен мець кожны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту.

Для атрымання (абмену) пашпарта неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў па месцы рэгістрацыі.

Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае аднаго месяца. Аплата дзяржпошліны складае адну базавую велічыню (цяпер гэта 24 рублі 50 капеек). Пры жаданні паскорыць гэты працэс і атрымаць дакумент на працягу 15 дзён неабходна дадатковая плата ў памеры адной базавай велічыні.

Грамадзянам, якія забыліся абмяняць свае несапраўдныя пашпарты або не жадаюць гэтага рабіць з-за якой-небудзь прычыны, неабходна ведаць, што за пражыванне без дакументаў або па несапраўдных дакументах, якія пацвярджаюць асобу, яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання або штрафу да 4 базавых велічыняў.

Прыём грамадзян групай па грамадзянстве і міграцыі ажыццяўляецца па аўторках і пятніцах з 8 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін, па серадах – з 11 да 15 гадзін і з 16 да 20 гадзін, па чацвяргах і суботах – з 8 да 13 гадзін.

Святлана ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *