Ведае ўчастковы. Не курыце – грошай не будзе

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Пытанне: мой тата – курыльшчык са стажам, праходзіць лячэнне ў бальніцы.

Ці можна яму курыць на ганку ўстановы?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:

– Законам забараняецца курэнне тытунёвых вырабаў і выкарыстанне электронных сістэм курэння (вейпінг) у памяшканнях на тэрыторыі ўстановаў аховы здароўя, санаторна-курортных і іншых аздараўленчых арганізацый, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтага. За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф да 4 базавых велічыняў. З пачатку года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна па артыкуле 19.9 КоАП Рэспублікі Беларусь “Курэнне (ўжыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах” было пакарана трое грамадзян, якія свядома парушылі дзеючае заканадаўства.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga