У ААТ “Граніт-Агра” – новы кіраўнік

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

7 мая на гэту пасаду заступіў Андрэй Пятровіч Падліпскі.

Ён нарадзіўся 23 ліпеня 1988 года ў вёсцы Лапушна.

У 2007 годзе скончыў Лідскі тэхнічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Працоўную дзейнасць пачынаў механікам на той час яшчэ сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Граніт-Агра”. У 2012 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (аўтатранспарт агульнага і асабістага карыстання) у ГрДУ імя Я. Купалы і быў пераведзены на пасаду інжынера-механіка гаспадаркі. З 2014 года і па цяперашні час працаваў галоўным інжынерам ААТ “Граніт-Агра”.

У дзень заступлення на пасаду з гэтым важным этапам жыцця Андрэя Пятровіча павіншавалі і пажадалі працоўных поспехаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 



Теги: