Першамай на Дзятлаўшчыне: узнагароды – лепшым працаўнікам, інтэлектуалам, спартсменам (+відэа)

Галоўнае Улада

Мерапрыемства распачала цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных дзятлаўчан.

Са Святам працы ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Гэты дзень прасякнуты пачуццём удзячнасці людзям усіх прафесій: рабочым, працаўнікам сельскай гаспадаркі, медыкам, настаўнікам, служачым і ўсім тым, хто робіць нашу Беларусь прыгажэйшай і мацнейшай нягледзячы на ўсе выпрабаванні. У цяперашніх рэаліях адчуваецца асаблівая каштоўнасць таго, што мы можам спакойна працаваць і ствараць пад мірным небам. Для беларускага народа, які перажыў шматлікія выпрабаванні, гэта асаблівы здабытак.

Першамай увасабляе адданасць беларусаў сваёй зямлі, любоў да Радзімы, пачуццё гонару за вынікі сваёй працы. Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы за іх залатыя рукі, якія стварылі трывалы эканамічны патэнцыял нашага раёна.

Шаноўныя работнікі працоўных калектываў! Дзякуючы вашаму энтузіязму і адданасці сваёй справе Дзятлаўскі раён прадаўжае развівацца. Упэўнены, што толькі нашымі сумеснымі намаганнямі мы дасягнём істотных паказчыкаў.

Па выніках работы за 2023 год, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на раённай Дошцы гонару з’явіліся прозвішчы перадавікоў вытворчасці. На святочнай плошчы райцэнтра кіраўнік раёна ўручыў ім памятныя сертыфікаты і грашовыя прэміі.

На раённую Дошку гонару занесены працоўныя калектывы ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, КСУП “Хвінявічы”, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Жукоўшчынскага ФАПа.

Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі працоўныя калектывы Дварэцкага сельвыканкама, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, КСУП “Хвінявічы”, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Новаяльнянскага дзіцячага сада, Гезгалаўскага дома культуры, Жукоўшчынскага ФАПа, Дзятлаўскай паліклінікі.

Грашовымі прэміямі і падзякамі аддзела адукацыі райвыканкама былі адзначаны навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследчай дзейнасці, спартакіядзе школьнікаў, а таксама іх педагогі і бацькі.

Удзельнікі мерапрыемства павіталі на святочнай сцэне дзявочую футбольную зборную каманду Дзятлаўскага раёна па футболе, якая стала бронзавым прызёрам абласной спартакіяды школьнікаў па футболе. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская павіншавалі юных футбалістак з дасягненнем, уручылі ўзнагароды ўдзельніцам каманды і іх трэнеру Уладзіміру Ганчару.

Віншаванні са Святам працы прагучалі і ад прафсаюзных лідараў – старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Дубовіка і старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Яны ўручылі ўзнагароды прафсаюзным актывістам і выдатным работнікам.

Па выніках штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2023 год пераможцамі прызнаны працоўныя калектывы Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, ТАА “Ізакам”, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, Новаяльнянскай сярэдняй школы, якія атрымалі сертыфікаты “Узорная арганізацыя Дзятлаўскага раёна па ахове працы”.

Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga