Наркотыкі — адказнасць

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Нягледзячы на прымаемыя меры праблемы наркаўжывання і нарказлачыннасці ў нашай краіне па-ранейшаму стаяць вельмі востра.

Безумоўна, найбольшую грамадскую небяспеку ўяўляе сабой злачынная дзейнасць, звязаная з распаўсюджваннем наркатычных сродкаў. З улікам гэтага, выяўленне фактаў збыту наркотыкаў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы праваахоўных органаў.

На працягу апошніх гадоў наркадылеры актыўна выкарыстоўваюць у сваёй злачыннай дзейнасці сетку Інтэрнэт, імкнучыся, тым самым, захаваць сваё інкогніта. З гэтай мэтай ствараюцца спецыялізаваныя інтэрнэт-магазіны, перадача наркотыку пакупніку здзяйсняецца шляхам пакідання тавару ва ўмоўленым месцы або, так званых “закладак”. У сувязі з гэтым, значныя намаганні органаў унутраных спраў сканцэнтраваны на выяўленні і спыненні дзейнасці такіх віртуальных кропак продажу, з дапамогай якіх наркатычныя сродкі збываюцца як на тэрыторыі Рэспублікі, так і за яе межамі.

Папулярнасцю сярод наркаўжывальнікаў карыстаецца насенне маку, які выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для вырабу опію. У гэтай сувязі дзяржавай прыняты меры, накіраваныя на ўзмацненне кантролю за абаротам насення, урэгуляваны пытанні дзяржаўнага кантролю за ўвозам яго ў краіну, рэгламентаваны парадак рэалізацыі насення на тэрыторыі нашай дзяржавы, у тым ліку аптовага і рознічнага гандлю.

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае сур’ёзныя санкцыі за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць, прадугледжаная арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь – за незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры да 20 базавых велічыняў. У выпадку здзяйснення дзеянняў, накіраваных на незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы з мэтай збыту або вырабу або іншага атрымання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў парушальніку пагражае крымінальная адказнасць, прадугледжаная арт.329 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў са штрафам або без штрафу.

На сённяшні дзень прымаюцца ўсе неабходныя меры, якія не дазваляюць дапусціць нястрымнага росту наркаманіі ў Рэспубліцы. Разам з тым гэтая праблема па-ранейшаму вельмі актуальная. Відавочна, што работа, якая праводзіцца зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, з’яўляецца толькі адной са складнікаў барацьбы з гэтым сацыяльным злом. Паспяховасць супрацьдзеяння нарказлачыннасці напрамую залежыць ад асабістай пазіцыі кожнага жыхара краіны, яго ўсвядомленага выбару на карысць адмовы ад наркаспажывання.

Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga