Нам даверана памяць. Вымпел прыняла Казлоўшчынская сярэдняя школа

Галоўнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Дэлегацыя з аграгарадка Дварэц 30 мая ўрачыста перадала вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” навучэнцам і педкалектыву Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Дырэктар установы Ігар Данільчык, педагогі, члены школьнага ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”, навучэнцы ганаровы знак сустрэлі на ўрачыстай лінейцы.

– Гэты вымпел – не проста сцяг. Вялікая адказнасць кладзецца на тых, хто бярэ яго ў рукі, сёння на сябе бяром яе мы – навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы, – адзначылі ўдзельнікі лінейкі. – Няхай ён стаіць у нашай установе і нагадвае пра тых, хто выратаваў нашу Айчыну ад фашысцкага рабства, няхай памяць пераходзіць ад бацькоў – да сыноў, ад сыноў – да ўнукаў.

У гарадскім пасёлку Казлоўшчына вымпел будзе знаходзіцца да 3 чэрвеня, затым яго ўрачыста перададуць у Вензавецкую сярэднюю школу.

– Вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” – заслужаная ўзнагарода для Дзятлаўшчыны, – расказаў дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык. – Недалёка знаходзяцца такія вёскі, як Трахімавічы, Гарадкі, Малая і Вялікая Воля, жыхары якіх былі спалены, расстраляны ў гады ваеннага ліхалецця. Беларускі народ трагічна перанёс варожую навалу. Тое, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ініцыіраваў узнагароджанне горада Дзятлава гэтым штандартам, я лічу правільным.

У нашай школе ў рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў складзены план, якога мы прытрымліваемся, удзельнічаем у шматлікіх мерапрыемствах. Варта адзначыць наш ваенна-патрыятычны клуб “Мужнасць”, які займаецца яшчэ і пошукавай работай. Мы заканчваем збор матэрыялаў пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, актыўнага грамадзяніна пасёлка Міхаіла Макуліка, пра што давалі інтэрв’ю на тэлебачанні. У цэлым, рыхтуемся ўрачыста і дастойна сустрэць свята.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: