22 мая 2001 года была прынята Канвенцыя аб біялагічнай разнастайнасці.
Нягледзячы на ўсё большае прызнанне таго, што яна з’яўляецца ўсеагульным здабыткам, колькасць відаў дзікай флоры і фаўны працягвае скарачацца хуткімі тэмпамі ў выніку чалавечай дзейнасці.
Канвенцыя ўяўляе сабой міжнародны прававы дакумент, тры асноўныя мэты якога заключаюцца ў захаванні біяразнастайнасці, устойлівым яе выкарыстанні і сумесным атрыманні на справядлівай і роўнай аснове выгод, звязаных з генетычнымі рэсурсамі. Адной з асноўных задач з’яўляецца спыненне працэсу страты біяразнастайнасці і садзейнічанне рацыянальнаму выкарыстанню экасістэм.
Многія віды жывёл, раслін вымруць ужо ў бліжэйшае дзесяцігоддзе. Эксперты заклікаюць мабілізаваць усе намаганні для захавання жывых арганізмаў на планеце і ў канчатковым рахунку экасістэм.
Даведка
На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пад ахову перададзена восем месцаў пражывання і 44 месцы вырастання відаў уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама 46 тыповых і рэдкіх прыродных ландшафтаў і біятопаў.Вядучая роля ў захаванні біялагічнай разнастайнасці належыць асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям. Іх сістэма ўключае частковаплошчурэспубліканскага заказніка “Ліпічанская пушча”, заказніка мясцовага значэння “Трасцянка-Моргаль”, помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Камень волат”,а таксама мікрапапуляцыі зубра Еўрапейскага колькасцю 47 штук.
Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga