Канфліктны знак

Важнае Здарэнні і бяспека

Ужо не раз газета пісала, як непаважліва некаторыя аўтамабілісты адносяцца да вадзіцеляў з абмежаванымі магчымасцямі, займаючы на аўтастаянках прызначаныя для іх транспарту спецыяльныя парковачныя месцы.

Зразумела, што нярэдка на паркоўках, асабліва каля гіпермаркетаў, бальніцы, усе месцы занятыя, калі і сустракаюцца свабодныя, то яны – для інвалідаў. І гэта свабоднае месца вабіць. Аднак, не хочаш пакаранне – не парушай.

Днямі ў час рэйду інспектары ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў затрымалі чарговага “ліпавага інваліда” ў Дзятлаве, мужчына атрымаў штраф.

Пры гэтым дзяржаўтаінспектары папярэджваюць і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што стаяць у месцы, адведзеным для інвалідаў, дазволена толькі машыне з апазнавальным знакам “Інвалід”. Нельга забываць пра гэты знак, інакш атрымаеце папярэджанне.

Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлена ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga