Вас памятае свет уратаваны. “Нам мір завешчана берагчы”

Важнае Грамадства Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Конкурс дзіцячага малюнка пад такой назвай сёлета праводзіць Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

Ён прымеркаваны да 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і закліканы праз сродкі мастацтва падтрымаць і прадоўжыць работу па захаванні і ўшанаванні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наш раён таксама далучыўся да мерапрыемства, якое ладзілася на базе Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Журы пад кіраўніцтвам старшыні раённага савета ветэранаў Міхаіла Губара ацаніла работы навучэнцаў педагога гэтай установы Жанны Лукашэня.

Удзельнічалі маладыя мастакі трох узроставых катэгорый.

Сярод навучэнцаў 7-9 гадоў – Варвара Статкевіч, Ксенія Жэгала, Паліна Навіцкая.

У катэгорыі 10-12 гадоў – Марыя Жалнерчык.

У катэгорыі навучэнцаў 13-15 гадоў – Вікторыя Шупа.

Усе юныя аўтары малюнкаў атрымалі дыпломы ўдзельнікаў раённага этапу конкурсу і памятныя сувеніры ад раённага савета ветэранаў.

Лепшыя малюнкі юных дзятлаўчан Ксеніі Жэгала, Марыі Жалнерчык, Вікторыі Шупа былі прадастаўлены ў Гродзенскі абласны савет ветэранаў. Абласное журы прыняло рашэнне, што Дзятлаўшчыну на рэспубліканскім этапе агляду-конкурсу “Нам мір завешчана берагчы” прадставіць работа Ксеніі Жэгала.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: