Свята дзвюх дзяржаў

Грамадства Свежыя навіны

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Расіі і Беларусі.

З самай раніцы выхаванцы сабраліся на ўрачыстую лінейку для ўзняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Таксама дзеці пазнаёміліся з сімволікай Расіі, замацавалі ўяўленні аб народных звычаях і святах дзвюх дзяржаў, аб дружбе паміж народамі Беларусі і Расіі, гулялі ў беларускія і рускія народныя гульні, вадзілі Карагод дружбы.

Таццяна МАЕР,
музычны кіраўнік

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga