Праходзіць вакцынацыя

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь паведамляе, што з 22 красавіка з мэтай прафілактыкі шаленства будзе праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл.

Для гэтага прымяняюцца прынады з вакцынай, якія раскідваюцца пры дапамозе авіяцыі.

Даведка

Прынада вакцынаўтрымліваючая антырабічная ўяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру вагой да 30 грамаў, выраблены з кампанентаў кармоў, прыдатных да яды для драпежнікаў, мае спецыфічны пах. У прынадзе змяшчаецца капсула з вакцынай.

Забараняецца брацьпрынады рукамі і скармліваць іх хатнім жывёлам. Калівакцына выпадкова трапіла на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя вачэй, рота ці носа, адразу прамыйце іх вадой, апрацуйце 2-працэнтным растворам пітной соды і звярніцесява ўстанову аховы здароўя.

Прынады будуць раскідвацца з самалётаў на тэрыторыі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў).

Дзятлаўская райветстанцыя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga