Навіны бібліятэкі. “Хочам, каб стала модным – здаровым быць – свабодным!”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Пад такой назвай у рамках праекта “Библиотечная школа ЗОЖ” прайшоў Дзень здароўя ў раённай бібліятэцы.

Удзельнікамі яго сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

На мерапрыемства была запрошана доктар раённай паліклінікі Паліна Латушка. Яна расказала аб прычынах узнікнення інсульту – сярод іх цукровы дыябет, лішняя вага, стрэс і шкодныя звычкі, пра яго прафілактыку, падкрэсліла важнасць здаровага ладу жыцця, рэжыму харчавання, своечасовага кантролю артэрыяльнага ціску і прафілактычных аглядаў у доктара-тэрапеўта. Былі праведзены рухомыя і слоўныя гульні, хвілінкі пытанняў і адказаў. Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, наглядна паказала, як аказаць першую дапамогу пацярпеламу. Была прадстаўлена выстава “Дзень здароўя”, “Целебная полянка”, дзе кожны ўдзельнік мог пачаставацца прадуктамі правільнага харчавання.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga