Навіны бібліятэкі. Атмасферная прастора для людзей з асаблівасцямі

Важнае Культура і адпачынак

Бібліятэка для многіх інвалідаў з’яўляецца цэнтрам інфармацыі, адукацыі, рэабілітацыі і вольнага часу.

Менавіта ў бібліятэчных сценах асаблівыя людзі могуць адпачыць, знайсці сяброў, цікава і з карысцю правесці час, атрымаць неабходную інфармацыю па розных пытаннях.

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2017 года працуе аматарскае аб’яднанне па інтарэсах “Праменьчык”, членамі якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Напрамкам дзейнасці аб’яднання з’яўляецца арганізацыя вольнага часу.

Задачы аматарскага аб’яднання заключаюцца ў правядзенні масавых мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям культурнага жыцця, гістарычным, літаратурным датам, у арганізацыі творчых сустрэч са знакамітымі людзьмі, пісьменнікамі.

У рабоце з інвалідамі бібліятэкары актыўна выкарыстоўваюць інтэлектуальна-гульнёвыя праграмы, віктарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі, майстар-класы, акцыі. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі наведванне такіх мерапрыемстваў дапамагае праявіць свае творчыя здольнасці, акунуцца ў цікавы свет новага, неспазнанага. Дзятлаўская раённая бібліятэка і надалей прадоўжыць работу ў гэтым кірунку.

Аляксандра ЖАЛЯЗОЎСКАЯ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga