Кацярына Скрабук: “Выдатная магчымасць для падрастаючага пакалення”

Важнае Грамадства

Дзятлаўчане разам з усёй краінай уважліва сочаць за ходам VII Усебеларускага народнага сходу, які ўпершыню ў канстытуцыйным статусе праходзіць у Мінску 24 і 25 красавіка.

Важныя для сябе тэзісы пачула інструктар-метадыст Дзятлаўскай ДЮСШ Кацярына Скрабук:

– Разам з калегамі глядзелі ў запісе тэлетрансляцыю Усебеларускага народнага сходу, каб пачуць важныя рашэнні аб будучыні Беларусі, прынятыя непасрэдна грамадзянамі нашай краіны . У выступленні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі былі агучаны моманты, важныя для мяне і ўсіх, хто звязаны са спартыўным жыццём рэгіёнаў. Рада была пачуць, што ў малых гарадах плануецца пабудаваць каля 30 спартыўных комплексаў. На маю думку, гэта выдатная магчымасць для падрастаючага пакалення знайсці сябе ў розных спартыўных дысцыплінах, паспрабаваць нешта новае, а магчыма і стаць знакамітымі спартсменамі, якія прадставяць Беларусь на міжнароднай арэне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: