Экалагічнае мерапрыемства “Узрасці цэлы Сусвет!”

Грамадства Свежыя навіны

У розных краінах свету людзі ўсё часцей звяртаюць увагу на праблему забруджвання навакольнага асяроддзя.

Улічыўшы гэты факт, каманда праекта “Падтрымка” кампаніі “Монстра-груп” для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, правяла экалагічнае мерапрыемства, скіраванае на беражлівыя адносіны да прыроды.

На інтэрактыўнай лекцыі дзеці змаглі паразважаць над экалагічнымі праблемамі і прапанаваць свае варыянты іх вырашэння. Юныя слухачы даведаліся, як правільна сартаваць смецце, якім чынам найбольш мэтазгодна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы і як скараціць вытворчасць пластыку.

Самай яркай часткай экалагічнай актыўнасці стала пасадка садовай зеляніны – шалфея, чабора, мелісы, лаванды. Каб насенне прарасло і ў далейшым дало добры ўраджай, каманда праекта разам з дзецьмі развучыла пазітыўныя словы, якія юныя раслінаводы павінны гаварыць сваім “зялёным гадаванцам”, каб вакол іх стваралася станоўчая энергетыка, што садзейнічае росту.

Правядзенне экалагічнага мерапрыемства пашырыла кругагляд непаўналетніх, дазволіла зразумець, што трэба беражліва адносіцца да прыроды, дапамагло праявіць цікавасць да садовай справы, паспрыяла паляпшэнню псіхалагічнага фону дзяцей. У канцы ўдзельнікі добрай справы актыўна размаўлялі, смяяліся, былі шчаслівыя ад таго, што ўдалося так незвычайна і радасна правесці час.

Ірына КУНАШ,
намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga