Дзятлаўчане – у ліку лепшых жывёлаводаў вобласці

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”, у межах якога ўзнагародзілі 106 лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны вобласці, сярод іх – дзятлаўчане.

Рэспубліканскімі і абласнымі ўзнагародамі сёлета былі адзначаны аператары машыннага даення Галіна Ходар (ААТ “Граніт-Агра”), Галіна Несцер (КСУП “Жукоўшчына”), жывёлаводы Мікалай Кананок (КСУП “Хвінявічы”), Людміла Хоміч (ААТ “Граніт-Агра”), брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлаводстве Алена Гузоўская (ТАА “РоданАграПол”) і былая работніца КСУП “Войневічы” з 38-гадовым стажам Ала Сухецкая, якая цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga