Дзякуй ад вялікай сям’і за карысны прадукт

Грамадства Свежыя навіны

Па запыце аддзела адукацыі райвыканкама ў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” для дзіцячага дома сямейнага тыпу Русаўскіх, дзе гадуюцца 10 дзяцей, на бясплатнай аснове было выдзелена 100 літраў бярозавага соку.

Ад імя вялікай сям’і за карысны натуральны прадукт падзякавалі Аляксандр і Марына Русаўскія:

– Вялікае дзякуй за такую своечасовую і патрэбную падтрымку. Найперш мы ўдзячныя галоўнаму спецыялісту Алене Чайкоўскай і адміністрацыі аддзела адукацыі райвыканкама за тое, што заўсёды пра нас клапоцяцца і ведаюць усе надзённыя патрэбы сям’і. Па іх запытах арганізацыі раёна нам ужо дапамагалі іншымі сезоннымі прадуктамі – садавіной, агароднінай.

Словы падзякі выказваем кіраўніцтву і спецыялістам Дзятлаўскага лясгаса, што адгукнуліся на просьбу і нарыхтавалі для нас 100 літраў бярозавіку.

Гэта цудоўны сезонны напой, карысны для здароўя, да таго ж ён падабаецца ўсім нашым дзецям без выключэння. Некаторыя пілі бярозавік адразу, але не ўсе так любяць. Мы паставілі напой у слоікі па розных рэцэптах: з цукеркамі “Барбарыс”, галінкай чорных парэчак, апельсінамі. У такім выглядзе бярозавік разыходзіцца ў нас на “ўра”. Дзеці вельмі задаволены.

Дзякуем за падтрымку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga