Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна працуе на выставе “Адпачынак -2024”

Важнае Спорт і турызм

Працуе, трэба сказаць, актыўна і мэтанакіравана.

І мэта ва ўсіх адна: прэзентаваць турыстычны патэнцыял Дзятлаўшчыны не толькі для беларусаў, але і для замежных гасцей. Учарашні дзень быў насычаны падзеямі.

На прэс-канферэнці на якой галоўны спецыяліст па турызме  сектара спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка прэзентавала турыстычную праграму “Па слядах герояў”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі і Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шукалі партнёраў з прыгранічных расійскіх гарадоў для падпісання дамоўленасцей на ўзаемаабмен турыстычнымі групамі, дэманстравалі сваю пляцоўку, на якой працавалі тры майстры-рамеснікі з нашага раёна – Анатоль Кардаш, Сяргей Балыкоў і Анжэла Латушка, а таксама прадстаўнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і Дзятлаўскага лясгаса. І вядома ж, кантакты з наведвальнікамі: паказаць, расказаць, заахвоціць, сабраць пакет рэкламак. І ўсё гэта зрабіць далікатна, тактоўна і эмацыйна, каб таму ж наведвальніку абавязкова захацелася прыехаць у наш раён.

Сёння, у другі дзень выставы, прэзентавала сябе Гродзенская вобласць, у саставе якой мы змаглі разыграць сертыфікат на экскурсію па горадзе Дзятлаве. Практыка розыгрышу сертыфікатаў ужо знаёмая нам: летась пераможцы прыязджалі на Дзятлаўшчыну праз месяц пасля выставы, для іх быў арганізаваны тур па горадзе і раёне са сплавам на байдарках. Сёлета таксама чакаем гасцей. Другая палова дня прысвечана падпісанню пагадненняў з расійскімі ТІЦамі.  Поспехаў нам у гэтай справе і сіл удзельнікам у давядзенні пастаўленай мэты да станоўчага выніку.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga