Будзьце ўважлівыя з малазнаёмымі гасцямі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дома кожны чалавек адчувае сябе ў бяспецы і камфорце, аднак візіт малазнаёмых людзей можа парушыць гэту атмасферу і стаць крыніцай непрыемных сітуацый, калі гаспадар не будзе пільным і асцярожным.

Напрыклад, Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа на грамадзяніна К., які ў час знаходжання ў свайго знаёмага і распіцця спіртных напояў скарыстаўся тым, што гаспадар выйшаў у суседні пакой, і ўкраў яго 1280 рублёў.

Каб засцерагчы сябе і сваю маёмасць ад магчымых праблем, праваахоўнікі рэкамендуюць:

– перш чым запрасіць да сябе госця, падумайце, ці дастаткова добра вы ведаеце гэтага чалавека: найлепш у агульных знаёмых пацікавіцца пра яго рэпутацыю і намеры, а таксама ацаніць уласнае пачуццё камфорту ў яго прысутнасці;

– не выдавайце асабістыя даныя, будзьце асцярожныя з інфармацыяй аб вашым доме, знаходжанні ў ім каштоўных рэчаў ці асабістай інфармацыі і дакументаў;

– калі ў вас знаходзіцца малазнаёмы чалавек, старайцеся не пакідаць яго без нагляду асабліва, калі выходзіце з дому на вуліцу;

– калі вы прапаноўваеце сваім гасцям алкагольныя напоі, памятайце пра меру і кантралюйце колькасць выпітага: ужыванне спіртнога зніжае ўважлівасць, робіць людзей менш абачлівымі.

Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga